Гэты мод з'яўляецца беларусізатарам гульні Darkest Dungeon.
Пераклад базуецца на наступных мовах: Англійская, Руская, месцамі Польская.
Перакладзенае: гульня і ўсе яе дапаўненні. Магчыма ў будучыні (калі некаму будзе патрэбна) з'явіцца пераклад мода Black Reliquary.
Падтрымліваюцца версіі гульні для EGS і Steam(Wndows, Linux). З версіяй GOG не працуе.
Інструкцыя па ўсталёўцы
Варыянты усталёўкі:
1. У выпадку, калі вы ўладальнік гульні і ўсіх дапаўненняў, вам дастаткова спампаваць архіў з назвай DDMode_full_(версія).zip.
2. Калі ў вас ёсць толькі гульня і некаторыя дапаўненні, то вам патрэбна спампаваць архіў з назвай DDMode_vanila_(версія).zip і архівы, з патрэбнымі вам дапаўненнямі.
P.S. Дапаўненне Мушкецёр не змяшчае файлаў лакалізацыі.
Пасля таго, як вы спампавалі патрэбны архіў(-вы) вам дастаткова распакаваць іх і скапіяваць у дырэкторыю з гульнёй.
P.S.
Калі вы зрабілі нешта не так пад час капіявання. Вы можаце зайсці ў Steam і запусціць праверку гульні на наяўнасць файлаў.
Альтэрнатыўныя варыянты спампоўкі:
- Старонка гульні ў Steam (https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3252114339)
- GitHub (https://github.com/BerlinerBY/Darkest-Dungeon-Mod)
P.S.
Калі вы знойдзеце нейкія памылкі, ці наўпрост жадаеце прапанаваць пераклад нейкай часткі, можаце звязацца па гэтых спасылках:
- твітар: https://x.com/ByBerliner.
- пошта: [email protected].
- issues у GitHub.
Дзякуй за ўвагу. Прыемнай вам гульні!