About this mod
Amateur translation of the game from English into Belarusian.
- Requirements
- Permissions and credits
Аматарскі пераклад гульні з англійскай на беларускую мову.
(можа спатрэбіцца VPN)
- - - Апошняя абнова
Дзякуючы навыкам моддынга, змог зразумець прыналежнасьць уласных назваў.
Пераклад усіх уласных назваў.
Таксама Эсэраі пераназваны ўва Асэраяў, бо так прыгажэй і слушней.
Асэрай - 'Арабскі' стыль
Баттанія - Ірландзкая транслітэрацыя
Вландыя - 'Нармана-Францкі' стыль
Імперыя - Лацінская транслітэрацыя
Стургія - 'Нармана-Славянскі' стыль
Хузаіты - 'Цюрскі' стыль
Выпраўлена адсутнасьць аднога файлу ў кірылічным перакладзе.
Іншыя паляпшэньні.
Калі знойдзеце старыя назвы, паведамце.
Буду патрохі абнаўляць моды, каб яны адпавядалі новым зьменам.
- - -
Мод утрымлівае дзве версіі перакладу:
- Кірылка
- Лацінка
Для версіі гульні e1.6.5 - v1.2.12.
Гульня перакладзена цалкам.
Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 . Пераклад загрузьніка https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5004 .
Вядомы баг на Linux
Пасля націску кнопкі «Захаваныя гульні» гульня завісае.
Для загрузкі патрэбнай гульні часова пераключыцца на англійскую мову або выскарыстаць кнопку Працягнуць...
Планы на будучыню
- Пераклад модаў
Падзякі
- Анлайн-перакладніку Белазар
- Анлайн-перакладніку DeepL
- Анлайн-перакладніку Google
- Анлайн-перакладніку Skarnik
- Аўтару русіфікатара PupuseG за файлавую структуру мода і цудоўны шрыфт.
- Аўтару шпалераў-пагоні
- Камандзе украінскага перакладу за структуру мода з версіі e1.8.0
- Камандзе commando.com.ua за русіфікатар, у які я падглядваў на пачатковай стадыі, каб знайсці вырашэнні праблем
- Канвэртару лацінкі slounik.org
- Усім афіцыйным перакладам Bannerlord
Увесь праект перакладу льга знайсці на github.
Можаце засноўваць свае версіі перакладу на аснове маёй, але не забудзьцеся ўказаць мяне ў якасці аўтара арыгінальнага перакладу.