File information

Last updated

Original upload

Created by

Yan Lidski - Reiko

Uploaded by

khornau17

Virus scan

Safe to use

About this mod

Аматарскі пераклад мода The Land of Sika 1.4.9 на беларускую мову.

Requirements
Permissions and credits
Аматарскі пераклад мода The Land of Sika 1.4.9 на беларускую мову.

Фінансавая падтрымка (можа спатрэбіцца VPN) patreon.com/Reiko651

The Land of Sika фэнтэзійны мод ад кітайскіх мадаробаў з усходнім каларытам, поўны таямніцаў і легендаў. Мод мае сюжэт, які па працягласці не саступае арыгінальнаму. Праходжанне сюжэта раскрые таямніцы свету і дазволіць выратаваць яго ад поўнага знішчэння.

Асаблівасці:
  • Новая мапа свету.
  • 8 цалках новых гаспадарстваў і мноства маленькіх фракцый з асаблівай культурай і гісторыяй.
  • Абсалютна новы сюжэт апавядзе вам гісторыю Сікі і вызначыць лёс свету!
  • Новыя гаспадарствы будуць узнікаць у залежнасці ад дзеянняў гульца і сітуацыі ў свеце. У кожнай гульні ўсё будзе па-рознаму.
  • Сістэма знішчэння гаспадарстваў. Праз пэйны час пасля страты ўсіх селішчаў гаспадарства будзе знішчана. Гульцу не патрэбна секчы ўсім галовы, каб знішчыць гаспадарства.
  • Перапрацаваная шляхта і вандроўнікі, карыснейшыя для вашай партыі. Большая разнастайнасць у шаблонах навыкаў і рыштунку, каб зрабіць кожнага героя ўнікальным.
  • Поўнасцю перапрацаваны геймплэй для: новага і збалансаванага досведу баёў, мацнейшых ваяроў высокага роўня, карыснейшых навыкаў і больш адмысловай сістэмы здабычы.
  • Магчымасць будавання свайго ўласнага селішча ўсюды дзе пажадаеце. Будуйце сваю вёску, і паляпшайце яе да замка ці горада.
  • Стварайце ўласных ваяроў і наладжвайце іх па свайму густу, каб змагацца і заваяваць увесь свет!
  • Новы спосаб узаемадзеяння са светам гульні і фракцыямі.
  • Даследуйце адмысловыя месцы, каб раскрыць таямніцу свету і набыць багацце ды рэпутацыю.
  • Сістэма выпадковых падзей узбагаціць вашую гісторыю і праверыць лідарскія якасці вашага персанажа.
  • Сістэма гадаванцаў, якая дае асаблівыя перавагі вашай партыі.
  • Асобныя кланы, зброя бандытаў і злыя фракцый, якія таксама вельмі важныя і могуць змяніць усе ў гэтым краі.
  • Новая мапа свету і баявыя сцэны, іншы досвед ад мапы свету і баявых сцэнаў.
  • Сістэма падзямелляў, адмысловыя сцэны, у якія можа ўвайсці толькі гулец.
  • Царква Сика, гарадскія ваярні, нейтральныя селішчы, мноства адмысловых сцэнаў, функцый для развіцця досведу гульца.
  • Сістэма Лагера - націсніце "U" на мапе свету, каб увайсці ў свой лагер. Гулец можа праверыць сваіх ваяроў, уключыць/выключыць агнявыя стрэлы, сцягі і паходні.
  • Сістэма рамёстваў і рэсурсаў - націсніце Q у місіі, каб адкрыць меню рамёстваў. Гулец можа збіраць рэсурсы шляхам здабычы, а таксама атрымліваць рэсурсы ў бітвах.
  • І шмат што іншае, гэты мод прапануе абсалютна іншы досвед!

УСТАЛЁЎКА: Карыстайцеся толькі модам The Land Of Sika і перакладамі на беларускую мову. Не карыстайцеся Harmony, MCM, ButterLib або іншымі модамі бібліятэкамі.

Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 . Пераклад загрузьніка https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5004 .

Чарга загрузкі:

(стандартныя модулі гульні)
1. Native
2. SandBoxCore
3. Sandbox
4. StoryMode

(мод)
5. The Land of Sika

(модулі перакладу. першым трэба запусціць Belarusian Core. чарга іншых перакладаў не мае значэння)
6. Belarusian Core
7. Belarusian The Land of Sika