Belarusian Calradia Expanded
-
Endorsements
-
Unique DLs--
-
Total DLs--
-
Total views--
-
Versiona2.0.5
- Original File
- Download:
- Manual
About this mod
Аматарскі пераклад мода Calradia Expanded на беларускую мову.
- Requirements
- Permissions and credits
Аматарскі пераклад мода Calradia Expanded a2.0.5 на беларускую мову.

(можа спатрэбіцца VPN)
Гэты мод льга сумесна выкарыстоўваць з глабальным модам Banner Kings. https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3024206805
Гэты мод льга сумесна выкарыстоўваць з Tetsojin і Huaxia Kingdom. https://steamcommunity.com/sharedfiles/filedetails/?id=3030261830
Мод дадае 14 гарадоў, 8 замкаў і 77 вёсак. Таксама стандартныя гарады, замкі і вёскі перасунуты ў іншыя месцы, каб іх пазіцыі мелі сэнс. Напрыклад, замак будзе бараніць перавал, а не нейкую дупу. Таксама зроблена спроба перасоўвання рэсурсаў вёсак у больш разумную геаграфічную мясцовасць.
Гэта першы этап праэкта - пашырэнне і паляпшэнне Кальрадыі, ён перарабляе мапу.
Другі этап гэтага праэкта - Calradia Expanded Kingdoms, дадае болей гаспадарстваў, дрэваў ваяроў і магчымасцяў. (Хутка будзе перакладзены.)
Увага! Мод перапрацоўвае стандартную мапу свету. Ён не сумяшчальны з іншымі модамі, якія мяняюць мапу.
Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 . Пераклад загрузьніка https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/5004 .
Чарга загрузкі:
(моды, якія патрабуюцца для працы мода Calradia Expanded)
1. Harmony https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/2006
(стандартныя модулі гульні)
2. Native
3. SandBoxCore
4. Sandbox
5. StoryMode
6. Calradia Expanded https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/1389
(модулі перакладу. першым трэба запусьціць Belarusian Core. чарга іншых перакладаў не мае значэньня)
7. Belarusian Core https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3735
8. Belarusian Calradia Expanded https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4869
9. Іншыя беларускія пераклады