Belarusian EOE Flavour Pack (Vanilla)
-
Endorsements
-
Unique DLs--
-
Total DLs--
-
Total views--
-
Version1.0.3
- Original File
- Download:
- Manual
About this mod
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Pack 3.0 (RBM) на беларускую мову.
- Requirements
- Permissions and credits
Аматарскі пераклад мода EOE Flavour Pack 3.0 (RBM) на беларускую мову.

(можа спатрэбіцца VPN)
Версія для RBM. RBM - мае частку, што рэбалансуе ўсе прадметы. Гэты пераклад улічвае перабалансаваньні.
Гэты мод быў раней вядомы пад назвамі Expanded Bannerlord Armoury і Orbis Terrae Armarium. Цяпер мае назву EOE Flavour Pack ды супрацоўнічае з Empires of Europe 1100.
Гэты збор складаецца з вялікай колькасьці новай брані і рыштунка, ды будзе пашырацца кожны панядзелак. У дадзены момант мы спрабуем прыўнесьці ў яго як мага болей культурнага каларыту, а потым працягнем неперапынныя загрузкі, якія будуць складацца з усё большай і большай колькасьцю базы.
Мод дадае
- прынамсі 343 шалома
- прынамсі 44 наплечніка
- прынамсі 3 наручніка
- прынамсі 140 дасьпеха
- прынамсі 24 наножніка
- прынамсі 8 адзінак коннай брані
- прынамсі 5 адзінак зброі
- прынамсі 22 шчыта
Як заўжды, гэты пакет рыштунку несумяшчальны са старэйшымі версіямі OTA, EBA альбо са Стандартным Bannerlord. Будуць глітчы, кліппінгі, багі і іншыя непрыемныя эфекты. То бок нельга міксаваць браню з гэтага збору зь іншым рыштункам. Напрыклад, калі апрануць браню з гэтага збору, то ўся астатняя вопратка, таксама мусіць быць з гэтага збору, іначай штосьці можа стаць празрыстым ці забагавацца іначай.
Для кіраваньня вялікай колькасьцю модаў раю выкарыстоўваць Novus Launcher. Знайсьці загрузьнік льга па спасылцы https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/4924 .
Чарга загрузкі:
1. Native
2. SandBoxCore
3. Sandbox
4. StoryMode
5. Realistic Battle Mod (RBM) https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/791
6. EOE Flavour Pack https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/7465
7. EOE Flavour Pack RBM Patch https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/7528
8. Belarusian EOE Flavour Pack (RBM) https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/7576/
9. Belarusian Core https://www.nexusmods.com/mountandblade2bannerlord/mods/3735